ТЭМА:
удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў гуманітарных навук па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе
МЭТА:
павышэнне ўзроўня прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў прах засваенне сучасных тэхналогій візуалізацыі ў адукацыйным працэсе
ЗАДАЧЫ:
1. Забяспечыць веданне ўсімі настаўнікамі патрабаванняў нарматыўных дакументаў у галіне выкладання прадметаў "Беларуская мова", "Беларуская літаратура", "Руская мова", "Руская літаратура", "Гісторыя", "Грамадазнаўства".
2. Арганізаваць у межах МА пастаянную работу па засваенні настаўнікамі сучасных тэхналогій візуалізацыі ў адукацыйным працэсе.
3. Працягнуць работу па актуалізацыі і паглыбленні ведаў настаўнікаў пра сучасныя падыходы і спосабы арганізацыі самастойнай і калектыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў з мэтай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў "Беларуская мова", "Беларуская літаратура", "Руская мова", "Руская літаратура", "Гісторыя", "Грамадазнаўства".
4. Стварыць умовы для самарэалізацыі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз раскрыцце іх творчага патэнцыялу.
Комментариев нет:
Добавлять новые комментарии запрещено.